БЛОГ

Мастерской социального кино исполнилось 4 года!

Паважаныя сябры, сёння Майстэрні сацыяльнага кіно спаўняецца 4 гады!


За такі невялікі тэрмін ініцыятыва, створаная на энтузіязме, ператварылася ў паўнавартасную арганізацыю, якая аб'ядноўвае вакол сябе людзей. Людзей, якім неабыякава беларускае кіно, беларуская культура, якім не ўсё роўна, у якім грамадстве мы будзем жыць далей.

За гэтыя гады ў адукацыйных мерапрыемствах Майстэрні прынялі ўдзел больш за 400 чалавек, праведзена 600 гадзін заняткаў, нашымі выпуснікамі створаны дзясяткі фільмаў і ролікаў. Намі было распрацавана больш за 10 інфармацыйных кампаній, створана праграма падтрымкі, здымаецца сацыяльнае кароткаметражнае кіно. Гэтыя вынікі сталі магчымыя не толькі дзякуючы камандзе Майстэрні, але і намаганнямі нашых партнёраў, сяброў, выпускнікоў, валанцёраў.

Таму ў гэты святочны дзень мы дзякуем вам за паспяховую і зладжаную працу, за вясёлую і сяброўскую абстаноўку на здымачнай пляцоўцы, за крэатыўныя ідэі, за настойлівасць і мэтанакіраванасць, за вашыя намаганні!

Майстэрню сацыяльнага кіно чакаюць вялікія вынікі, але дасягнуць іх мы сможам толькі РАЗАМ! Віншую ўсіх з днём нараджэння НАШАЙ Майстэрні!

 

MSK logo black fond ru

пр-т. Дзержинского, 104, пом. 48

220116, г. Минск

m.sockino@gmail.com

info@sockino.by